IKEA павялічыць закупкі тавараў у Беларусі да 300 млн еўра

© Pixabay mastrminda Склад кампаніі IKEA
Склад кампаніі IKEA - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шведская кампанія да 2021 года мае намер павялічыць аб'ём закупак беларускіх тавараў больш чым у два разы.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Шведская кампанія IKEA да 2021 года мае намер закупляць у Беларусі тавараў на 300 мільёнаў еўра, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

Беларускіх тавараў у IKEA стане ў два разы больш - Sputnik Беларусь
Беларускіх тавараў у IKEA стане ў два разы больш

"У IKEA амбіцыйныя планы ў Беларусі. Яны хочуць закупляць нашай айчыннай прадукцыі на 300 мільёнаў еўра да 2021 года", - сказаў ён.

Сума гадавога кантракту па выніках 2019 года складзе больш за 130 мільёнаў еўра. У цяперашні час 12 беларускіх прадпрыемстваў супрацоўнічаюць са шведскім канцэрнам: беларусы вырабляюць трэць мэблевай прадукцыі IKEA, таксама кампанія закупляе ў рэспубліцы насценныя гадзіннікі.

Прадстаўнікі IKEA пацвярджаюць, што беларуская прадукцыя адпавядае самым сур'ёзным экалагічным стандартам, і заяўляюць пра намер пашырыць супрацоўніцтва. Для гэтага нават прынятая адмысловая стратэгія па развіцці бізнэсу Go Belarus.

У рамках дадзенай стратэгіі да супрацоўніцтва з канцэрнам плануецца прыцягнуць як буйных беларускіх вытворцаў, так і адмыслова стварыць новыя прыватныя прадпрыемствы. Два новыя прадпрыемствы за сродкі замежных інвестараў будуць арганізаваны ў Гродне і Віцебску.

Тым не менш сетку сваіх крам у Беларусі IKEA пакуль адкрыць не гатовая.

Стужка навiн
0