Відэа

Крывашэеў распавёў, што ўбачаць гледачы чацвёртага фестывалю "Евразия.DOC"

Падпісацца
Аб унікальных работах маладых дакументалістаў і не толькі гледачам Sputnik распавёў старшыня журы маладзёжнага конкурсу "Евразия.DOC: 4 хвіліны" Андрэй Крывашэеў.

Адна з задач фестывалю - прыцягнуць моладзь, зацікавіць яе інтэграцыйнымі працэсамі на прасторы СНД. А таму ў рамках фестывалю ўжо ў трэці раз праводзіцца моладзевы конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны". Старшыня журы гэтага конкурсу, сакратар Беларускага саюза журналістаў, палітычны аглядальнік АТН Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў ў студыі Sputnik падвёў вынікі творчага спаборніцтва маладых дакументалістаў і распавёў гледачам пра цікавыя падзеі закуліснага фестывальнай "кухні".

"Калі вы хочаце паглядзець класнае сучаснае дакументальнае кіно, пагутарыць з аўтарамі, пазначыць рэжысёрам, сцэнарыстам на іх пралікі, фэйкі, абурацца ў зале, альбо наадварот падтрымаць аўтараў, прыходзьце 1-4 кастрычніка ў кінатэатр "Беларусь", наш выдатны цэнтральны мультыплекс. Там , дарэчы, будуць вельмі вядомыя спартсмены, дзеячы культуры і мастацтва", - сказаў Крывашэеў.

Варта дадаць, чацвёрты фестываль дакументальнага кіно краін СНД "еўразія.DOC" пройдзе ў Мінску і Смаленску з 30 верасня па 4 кастрычніка. Як звычайна, уваход на ўсе сеансы - вольны.

Гутарку з сакратаром Беларускага саюза журналістаў, старшынёй журы маладзёжнага конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" Андрэем Крывашэевым глядзіце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0