МІНСК, 20 вер - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у пасяджэнні сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 22-29 верасня, паведаміў на брыфінгу ў Мінску начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
"Мяркуецца, што Уладзімір Макей прыме ўдзел у некалькіх мерапрыемствах высокага ўзроўню. У іх ліку палітычны форум па ўстойліваму развіццю, канферэнцыя па садзейнічанню ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і спецыяльнае пасяджэнне з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі", - распавёў Глаз.
Па словах прэс-сакратара МЗС, пад старшынствам Беларусі пройдзе пятая міністэрская сустрэча Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.
Запланаваны ўдзел Макея ў традыцыйных сустрэчах міністраў замежных спраў краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, Руху недалучэння.
Сумесна з кіраўніком Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзіміра Варанкова запланаваны брыфінг па выніках Міжнароднай контртэрарыстычнай канферэнцыі, якая нядаўна прайшла ў Мінску.
Акрамя таго, Макей разам з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым адкрые фотавыставу, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Андрэя Грамыкі.
Таксама беларускі міністр выступіць на пасяджэнні высокага ўзроўню Савета бяспекі ААН, прысвечаным ролі супрацоўніцтва ААН з рэгіянальнымі арганізацыямі ва ўмацаванні міру і бяспекі.