МІНСК, 20 вер - Sputnik. Беларуская традыцыя асаблівым пластом упісана ў славянскую культуру, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаўў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У беларускай сталіцы сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё Дзён духоўнай культуры Расіі ў Беларусі, першым мерапрыемствам стала пленарнае пасяджэнне, прысвечанае гістарычнай, культурнай і духоўнай супольнасці расійскага і беларускага народаў.
Паводле слоў пасла Расіі, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця, узаемадзеянне ў рамках двухбаковых адносінаў робіць мільёны грамадзянаў Беларусі і Расіі ў культурным і гуманітарным плане багацей.
"Гэта таксама паказвае нам, наколькі шматгранная і разнастайная, адкрытая і шматсотгадовая беларуская традыцыя, упісаная асаблівым пластом у славянскую культуру", - дзначыў Дзмітрый Мезенцаў.
Пры гэтым ён дадаў, што культурная праграма Дзён духоўнай культуры Расіі працягнецца месяц на беларускай зямлі.
"Сёння тут з намі не толькі прадстаўнікі праваслаўнай царквы, але і іншых канфесій, і гэта вельмі добры і важны знак. Культура не аддзяляецца адзін ад аднаго дзяржаўнымі межамі", - падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі.
На яго думку, людзі духоўна развітыя, гатовыя працягнуць руку дапамогі ў адным храме, царкве, мячэці, гэта людзі, якія жывуць больш багатым жыццём, чым тыя, хто можа глядзець толькі ўнутр сябе і рабіць крокі карыслівыя, не заўважаючы, што свет вакол не без праблем робіцца ярчэй.