МІНСК, 21 вер - Sputnik. Беларусь на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" прадставіць Лізавета Міснікава, адпаведнае рашэнне было прынята па выніках нацыянальнага адбору ўвечары ў пятніцу.
Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў Глівіцэ (Польшча). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 19 краін свету, у тым ліку і Беларусі.
Беларусь выбірала прадстаўніка на дзіцячае "Еўрабачанне" шляхам адкрытага нацыянальнага адбору, фінал якога адбыўся ўвечары 20 верасня. Імя пераможцы адбору вызначалі шляхам галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.
Па выніках нацыянальнага адбору прадстаўніком рэспублікі на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" была абраная спявачка Лізавета Міснікава. Конкурсная песня 14-гадовай артысткі называецца "Пепельный".
Тэлегледачы аддалі больш за ўсё галасоў за Марыю Ермакову, аднак дзякуючы галасаванню журы першае месца ў турнірнай табліцы заняла менавіта Міснікава.
Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту заснавання конкурсу. Двойчы прадстаўнікі рэспублікі перамагалі на шоу - Ксенія Сітнік (2005) і Аляксей Жыгалковіч (2007). Таксама два разы наша краіна прымала конкурс - у 2010 і 2018 гадах. Прадстаўнік Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" Даніэль Ястрэмскі па выніках галасавання заняў 11 месца.