Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск

© Sputnik / Алеся ШаршнёваТэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
Тэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такім незвачайным мерапрыемствам адзін з смых папулярных тэатраў краіны вырашыў даць пачатак сотаму сезону.

Прымерыць вусы маладога Купалы, паўдзельнічаць ў кастынгу на ролю ў нашумелым спекатклі "Паўлінка і паслухаць выступы вядомых беларускіх музыкаў змаглі госці першага ў Беларусі тэатральнага пікніка. Так – разам са сваімі гледачамі - Купалаўскі тэатр вырашыў адсвяткаваць адкрыццё сотага сезону.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваУсё распачалося з фота
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Усё распачалося з фота

На адзін дзень тэатр і Аляксандраўскі сквер каля яго пераўтварыліся ў інтэрактыўную пляцоўку з музыкай, тэатральнымі забавамі і іншымі цікавосткамі. Атрымалася не горш, чым на папулярных хіпстарскіх вечарынах сталіцы. А магчыма і лепш.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваГасцей не напалохала дрэннае надвор"е
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Гасцей не напалохала дрэннае надвор"е

Беларускае надвор’е непрадказальнае, таму на пікнік арганізатары адразу запрашалі прыходзіь з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. І нават паабяцалі прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваА вы ведаеце, як выглядалі вусы маладога Купалы?
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
А вы ведаеце, як выглядалі вусы маладога Купалы?

Каб госці змаглі наталіць прагу не толькі інтэлектуальную, але і фізічную, у Аляксандраўскім скверы з’явіўся street-буфет. Адмыслова да мерапрыемства сталічныя кавярны і рэстараны падрыхтавалі тэатральныя сэты – дэсерт з журафінавым морсам "Людзі на балоце", сэндвіч з чорнай гарбатай "Чорная панна Нясвіжа" і штрудзель з безалкагольным глінтвейнам "Ноч на Каляды".

© Sputnik / Алеся ШаршнёваСталічныя кавярні і рэстараны падрыхтавалі адмысловыя тэатральныя сэты
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Сталічныя кавярні і рэстараны падрыхтавалі адмысловыя тэатральныя сэты

Сапраўдная фішка Купалаўскага – экскурсіі па закуліссі. Без іх не абыйшлося і на гэты раз. Мяркуючы па чэргах і засмучаных ускліках "Ды ў вас тут увесь горад!", ідэя карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў гараджан і нават гасцей сталіцы. Кожныя паўгадзіны новая група людзей заходзіла ў тэатр, а жадаючых каля ўваходу менш не станавілася. Усім, хто не трапіў, арганізатары абяцалі ў хуткім часе зладзіць яшчэ некалькі экскурсій.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваПраводзіць экскурсіі дапамагалі акцёры, напрыклыд, Крысціна Дробыш
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Праводзіць экскурсіі дапамагалі акцёры, напрыклыд, Крысціна Дробыш

Для тых, хто не змог на ўласныя вочы паглядзець на тэатральныя дэкарацыі і касцюмы, частку вынеслі прама на вуліцу – да рэквізіта можна было не толькі дакрануцца, але і прымерыць яго, уявіўшы сябе пекнай паненкай ці маладым уланам.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваТэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Тэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
© Sputnik / Алеся ШаршнёваТэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Тэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры

Музычнаму афармленню тэатральнай тусоўкі пазайздросціць любы профільны тэатр сталіцы – тут і гурт ili-ili, Святлана Бень, "Касіяпея" і найлепшыя песні са спектакляў "Паўлінка", "Тэатр Уршулі Радзівіл", "Пінская шляхта", "Местачковае кабарэ" і "Вальтмайстар-акардэон".

© Sputnik / Алеся ШаршнёваТэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Тэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
© Sputnik / Алеся ШаршнёваТэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры
Купалаўцы зладзілі тэатральны пікнік, на які прыйшоў увесь Мінск - Sputnik Беларусь
Тэатральны пікнік у Купалаўскім тэатры

І нават дождж і вецер не палохалі гасцей і удзельнікаў свята -  у Аляксандраўскім скверы пахмурным днём пануе сапраўдная спёка. Мяркуючы па ўсім, сезон будзе такім жа гарачым, узрушаючым і натхняльным.

Стужка навiн
0