Апошнія пяць гадоў сталі самымі цёплымі за ўсю гісторыю назіранняў

© AFP 2024 / TOBIAS SCHWARZАпошнія пяць гадоў сталі самымі цёплымі за ўсю гісторыю назіранняў
Апошнія пяць гадоў сталі самымі цёплымі за ўсю гісторыю назіранняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Здаецца, перад нашай цывілізацыяй паўстае новы выклік - клімат імкліва цяплее, і прадухіліць гэты рост можна толькі намаганнямі ўсяго свету.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Клімат Зямлі ўсё імклівей змяняецца - апошнія пяць гадоў сталі самымі цёплымі ў гісторыі назіранняў, паведаміла ў апублікаваным у нядзелю дакладзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).

Штормы і гуманітарныя катастрофы

Канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы дасягнула рэкордных узроўняў, адзначаецца ў дакладзе. За пяць гадоў яна павялічылася на 20%, а сярэдняя тэмпература ў свеце вырасла на 1,1°C, у параўнанні з перыядам, які эксперты называюць "даіндустрыяльным".

Цёплая восень, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Новыя тэмпературныя рэкорды ўстаноўлены ў гарадах Беларусі 12 верасня

Па прагнозах ужо да канца гэтага года колькасць парніковых газаў у атмасферы можа перавысіць 410 часціц на мільён.

"Паскорылася павышэнне ўзроўню мора, і мы турбуемся, што раптоўнае скарачэнне ўзроўню лёду ў Антарктыцы і Грэнландыі прывядзе да далейшага павелічэння сусветнага акіяна. Як мы бачылі ў гэтым годзе на Багамах і ў Мазамбіку, рост узроўню мора і інтэнсіўныя трапічныя штормы прыводзяць да гуманітарных і эканамічных катастроф", - заявіў генеральны сакратар СМА Петэры Таалас.

З 2014 па 2019 гады ўзровень мора рос на 5 міліметраў у год, тады як за перыяд 2007-2016 гады гэты ўзровень дадаваў 4 міліметры штогод.

Калектыўныя высілкі супраць пацяплення

Свет сутыкнуўся не толькі з праблемай змены клімату, але і неабходнасцю адаптацыі да новай сітуацыі, упэўнены гендырэктар СМА. Неабходна распрацоўваць механізмы ранняга папярэджання і ўдасканальваць прагнозы надвор'я, асабліва ў галіне прадказання экстрэмальных з'яў надвор'я.

23 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пройдзе Саміт па мерах у галіне змены клімату. Выступы ў рамках форуму падрыхтавалі лідары 64 краін, Еўрасаюза, прадстаўнікі дзясяткаў кампаній і банкаў, а таксама шэрагу гарадоў. Заяўкі Бразіліі, Саудаўскай Аравіі і Польшчы былі адхіленыя як недастаткова канструктыўныя, адзначыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Распрацаваныя раней планы дзеянняў у рамках Парыжскага пагаднення 2015 года прызнаны недастатковымі - яны не змогуць істотна прадухіліць павышэнне тэмпературы ў свеце.

Стужка навiн
0