МІНСК, 23 вер - Sputnik. Візы для беларусаў патаннеюць з 60 еўра да 35 еўра у хуткім часе, сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дырк Шубель у эфіры АНТ.
Паводле яго слоў, візы для беларусаў у краіны Еўрапейскага саюза стануць танней. Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі завершаны.
"Гэтыя пагадненні заўсёды ідуць рука аб руку, калі мы падпісваем іх з трэцімі краінамі. Перамовы завяршыліся раней у гэтым годзе, а цяпер абодва бакі ажыццяўляюць унутраныя працэдуры, якія дазволяць нам падпісаць гэтыя два пагадненні, якія ўступяць у сілу праз два месяцы пасля заключэння", - адзначыў еўрапейскі дыпламат.
Пасля чаго удакладніў, што еўрапейскаму боку спатрэбіцца некаторая колькасць часу. У ЕС 28 краін (Вялікабрытанія яшчэ не пакінула Саюз - Sputnik), але нават калі б было 27 - гэта доўгі працэс. Таксама трэба будзе атрымаць згоду Еўрапарламента на падпісанне пагаднення.
"Я настроены аптымістычна на тое, што гэта хутка адбудзецца. Сапраўды, з уступленнем у сілу абодвух пагадненняў візавы збор з цяперашніх 60 еўра да 35 еўра", - нагадаў Дырк Шубель.
Пры гэтым дыпламат адмовіўся называць канкрэтную дату, але запэўніў, што вядзецца праца, каб гэта здарылася. "У гэтым працэсе ўдзельнічае мноства бакоў, але я ўпэўнены, што вельмі хутка так і будзе, і мы зможам гэта хутка адсвяткаваць", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.
"Я не хацеў бы называць дату, каб у наступным інтэрв'ю ў вас не было падставы наракаць на мяне за няпраўду. Мы працуем над гэтым вельмі ўпарта. Да часу наступнага інтэрв'ю мы прасунемся значна далей", - запэўніў Дырк Шубель.