Лукашэнка: пад абяцанні грошай не будзе

© Pixabay / edarКалькулятар і ручка, архіўнае фота
Калькулятар і ручка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт заклікаў губернатара Магілёўскай вобласці трымаць у розуме, што ў краіне ёсць і іншыя рэгіёны - і ва ўсіх ёсць свае праблемы.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Падтрымка праектаў і вылучэнне сродкаў магчымыя толькі на падставе канкрэтнага разліку, заявіў у панядзелак на сустрэчы з губернатарам Магілёўскай вобласці Леанідам Зайцам і інспектарам па рэгіёне Міхаілам Русым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Лукашэнка назваў Беларусь "гарачай палітычнай кропкай"

Беларускі лідар у панядзелак сустрэўся з кіраўніцтвам Магілёўскай вобласці: губернатарам і сваім памочнікам па рэгіёне. На пачатку размовы Лукашэнка падкрэсліў: калі кіраўніцтва вобласці хоча звяртацца з просьбамі аб падтрымцы, трэба памятаць пра існаванне і іншых рэгіёнаў.

"Заўсёды трымаць у розуме, што прэзідэнт бачыць і Гродзенскую, і Брэсцкую, і Гомельскую вобласці... А ў Гомельскай, вы ведаеце, таксама праблем, на жаль, не менш, чым у Магілёўскай ці нават Віцебскай вобласці. Таму давайце абмяркоўваць усе вашыя прапановы і праблемы з пункту гледжання фінансавых магчымасцяў нашай Беларусі", - распавёў Лукашэнка.

Адзначыў прэзідэнт і той факт, што вылучэнне любых сродкаў магчыма толькі пасля стараннага праліку.

"Я, вядома, вам вельмі веру, але проста пад абяцанні грошай не будзе. Мы павінны бачыць канкрэтны разлік. Калі вы нешта ствараеце, мы павінны бачыць, калі вернуцца гэтыя грошы. І не толькі якія рэспубліка вам ці банкі змогуць даць, але вы павінны бачыць і вяртанне ўласных сродкаў. Гэта для вас вельмі важна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: калі ўлады вобласці хочуць "пазычыць" грошы і вярнуць праз 15-20 гадоў, то гаворкі аб такім і быць не можа. "Нас з вамі не будзе", - заўважыў прэзідэнт.

Каб грошы працавалі

Як адзначыў у размове з кіраўніцтвам вобласці прэзідэнт, прапановы павінны быць блізкімі да жыцця, а галоўнае, каб сродкі пачыналі працаваць.

"Калі нават вы і атрымаеце нейкую падтрымку з адтэрміноўкамі, растэрміноўкамі, то з заўтрашняга дня кожны дзень вы павінны дэманстраваць станоўчую дынаміку. Калі ў вас гэтага не будзе ці мы будзем з вамі бачыць, што гэта немагчыма, не пачынайце нават размову. Грошы атрымалі - з заўтрашняга дня яны павінны пачынаць працаваць, і ад гэтага павінен быць эфект: у выглядзе падаткаў, вяртання крэдытаў, заработнай платы людзей, вытворчасці прадукцыі і яе рэалізацыі не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках", - падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле слоў беларускага лідара, гэта і павінна быць асновай дыялогу па вобласці. Таксама ён перасцярог кіраўніцтва рэгіёну.

"І ні ў якім разе не зыходзіце з прынцыпу "прасі больш, усё роўна дадуць менш". Не трэба так рабіць!" - дадаў Лукашэнка.

Хутка вырашаць пытанні

Даручыў Лукашэнка і аператыўна вырашаць пытанні пры рэалізацыі планаў або з'яўленні новых магчымасцяў.

"Паменш бюракратыі. Калі вы бачыце, што заўтра можна ад гэтага нешта атрымаць, то трэба сёння гэта зрабіць. Не трэба адкладаць у доўгую скрыню. Трэба хутка вырашаць гэтыя пытанні. І калі вы ўжо пачалі нейкія пытанні ва ўрадзе вырашаць, а вас не задавальняюць тэрміны рашэння, я гарантую, што мы зможам паскорыцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пацікавіўся ў чыноўнікаў прэзідэнт і сітуацыяй на Магілёўшчыне - у тым ліку ў пытаннях падрыхтоўкі жывёлагадоўчай галіны да зімы, забяспечанасці кармамі, дысцыпліны, захавання тэхналогій. Цікава, што да прызначэння ў вобласць Русы і Заяц кіравалі беларускім аграпрамысловым комплексам - на пасадах віцэ-прэм'ера і міністра адпаведна.

Стужка навiн
0