Унікальную выставу адкрыюць у Мінску да юбілею беларускага рубля

© Sputnik / Виктор ТолочкоУнікальную выставу адкрыюць у Мінску да юбілею беларускага рубля
Унікальную выставу адкрыюць у Мінску да юбілею беларускага рубля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Публіцы пакажуць праект так і не выпушчаных у абарачэнне купюр, а таксама рабочыя малюнкі, гіпсавыя мадэлі і арыгінальныя інструменты Нацбанка, якія выкарыстоўваюцца пры выпуску памятных манет.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Не выпушчаныя беларускія грашовыя знакі можна будзе ўбачыць на выставе "Беларускі рубель. Гісторыя ў чвэрць стагоддзя", якая адкрыецца 1 кастрычніка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвечана 25-годдзю нацыянальнай валюты.

Антыкварныя падробкі рэйхсталераў Аўстрыі Фердынанда ІІ, талераў Трансільваніі Жыгімонта Баторыя і георталераў графства Мансфельд - Sputnik Беларусь
"Дзяржаўныя" падробкі і зман калекцыянераў: у музеі паказалі фальшывыя грошы

Пастанову Вярхоўнага Савета, у той час парламента Беларусі, якая заканадаўча замацавала статус беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку ў краіне, было прынятае 19 кастрычніка 1994 года.

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць, як мяняліся беларускія грошы. На першых купюрах, якія хадзілі ў рэспубліцы да 1999 года, былі намаляваныя жывёлы: на рублёвай быў намаляваны заяц, за што беларускія рублі доўгі час у народзе называлі "зайчыкамі".

На наступнай лінейцы банкнот былі намаляваныя помнікі архітэктуры. Але чарговая дэнамінацыя прывяла да новай змены банкнотнага шэрагу ў 2016 годзе. Выявы на цяперашніх купюрах прысвечаны абласцям Беларусі.

У экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены дакументы і прадметы, якія ілюструюць працэс распрацоўкі і фарміравання грашовай сістэмы. Асобным блокам будзе адлюстравана праца Нацыянальнага банка па выпуску памятных і юбілейных манет: рабочыя малюнкі, гіпсавыя мадэлі і арыгінальныя інструменты, якія адлюстроўваюць складаны працэс па распрацоўцы і вытворчасці манет.

Стваральнікі экспазіцыі падкрэсліваюць, што асаблівай каштоўнасцю выставы з'яўляюцца арыгінальныя прадметы і дакументы, якія раней не экспанаваліся, прадастаўленыя Нацыянальным банкам, Нацыянальным архівам і Беларусбанкам.

Стужка навiн
0