МІНСК, 23 вер - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі ў сувязі з пахаладаннем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"У начныя гадзіны 24 верасня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі да 0..-3°С", - распавялі ў Гідрамеце.
У апошнія дні ў краіне ўсталявалася халоднае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра на 1-4°С ніжэй за кліматычную норму, месцамі па паўночным усходзе Віцебскай вобласці і па крайнім поўначы Магілёўшчыны паветра ўжо астывала да адмоўных тэмператур.
Па дадзеных сіноптыкаў, у панядзелак 23 верасня ў рэспубліцы пацяплее ў сярэднім да +9..+15°C, ападкаў і моцнага ветру сіноптыкі не прагназуюць.
У сталіцы ў першы дзень новай працоўнага тыдня таксама не чакаюць дажджоў. Днём паветра прагрэецца да +10..+12°C, да вечара ў Мінску пахаладае да +5..+7°C.