У Беларусь прыйшлі халады і замаразкі.
Першы восеньскі туман заспеў фатографа Sputnik Альфрэда Мікуса на Пастаўшчыне.
Ён распавядае: "Пакуль не было сонца, шэра-блакітны туман распаўзаўся паміж дрэвамі. Як толькі пачалі з'яўляцца першыя прамяні, адразу стаў выяўляцца колер. Спыніўся спачатку ў бярозавым гаі, потым у сасновым бары. Вельмі прыгожа сонца пачало асвятляць хвоі: туман пайшоў уверх, а па моху сталі плыць яркія плямы сонца. Каля паўтары гадзіны я ўсё не мог спыніць фотаздымку! За Мядзелам туман стаў рассейвацца, але я заўважыў у лесе восеньскае павуцінне і зноў завіс. Потым туман сышоў, і пад прамянямі сонца стала парыць свежая ралля".

1/14
© Sputnik / Альфред Микус
Імглісты восеньскі ранак у Беларусі.

2/14
© Sputnik / Альфред Микус
На поўначы, пад Паставамі, лес пагрузіўся ў густы туман.

3/14
© Sputnik / Альфред Микус
Пакуль не было сонца, шэра-блакітны туман распаўзаўся паміж дрэвамі.

4/14
© Sputnik / Альфред Микус
Бярозавы гай яшчэ спіць.

5/14
© Sputnik / Альфред Микус
Чарот і адзінокая бяроза ў нізіне, зацягнутай густой смугой.

6/14
© Sputnik / Альфред Микус
З першымі цёплымі прамянямі туман пачаў рассейвацца.

7/14
© Sputnik / Альфред Микус
Як толькі пачало з'яўляцца сонца, адразу стаў выяўляцца колер.

8/14
© Sputnik / Альфред Микус
Туман каля лесу.

9/14
© Sputnik / Альфред Микус
Калі сонца стала асвятляць сасновы бор, пара пайшла ўверх, а па моху паплылі яркія плямы святла.

10/14
© Sputnik / Альфред Микус
Туманны восеньскі лес вабіць сваёй загадкавасцю.

11/14
© Sputnik / Альфред Микус
Пад прамянямі сонца стала парыць свежая ралля.

12/14
© Sputnik / Альфред Микус
Геаметрыя павуцінкі.

13/14
© Sputnik / Альфред Микус
У ноч на 24 верасня слупок тэрмометра ўпершыню апусціўся ніжэй за нуль.

14/14
© Sputnik / Виктор Толочко
Прыйшлі першыя замаразкі.