Стала вядома, калі беларусы будуць аплачваць ацяпленне "па поўнай"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖыроўка
Жыроўка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі распрацоўваюцца два дакументы па развіцці эканомікі - праграма на наступную пяцігодку і нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын на сустрэчы з рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен абмеркаваў нявырашаныя пытанні з дарожнай карты павышэння эфектыўнасці эканомікі.

Купюры еўра ў пачках - Sputnik Беларусь
Беларусь запазычыць 90 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю сістэмы адукацыі

"Мы разумеем тыя праблемы, якія ў нас ёсць, і накіраваныя на іх рашэнне не адкладаючы і пачынаючы гэта з наступнага года і наступнай пяцігодкі", - цытуе першага намесніка прэм'ера БелТА.

Беларускія ўлады распрацуюць два праграмныя дакументы ў бліжэйшы час. Гэта праграма на наступную пяцігодку і нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер запэўніў, што пункты дарожнай карты знойдуць адлюстраванне і ў гэтых важных праграмах для беларускай эканомікі.

"Урад зацікаўлены ў больш хуткім вырашэнні праблем, якія ёсць, але мы досыць рэальна ацэньваем нашы магчымасці", - пракаментаваў віцэ-прэм'ер тэрміны выканання дарожнай карты.

Паводле яго слоў, беларускі ўрад не збіраецца нешта пісаць і адсоўваць тэрміны на няпэўны час, каб потым і зусім нічога не рабіць. Таму калі неабходныя пытанні будуць узгоднены, беларускі бок мае намер усе выканаць.

Студэнты - Sputnik Беларусь
Сусветны банк дапаможа палепшыць вышэйшую адукацыю ў Беларусі

Аляксандр Турчын асобна адзначыў, што толькі адно пытанне мяркуецца рэалізаваць праз 5 ці 6 гадоў - гэта поўная аплата насельніцтвам паслуг па цеплазабеспячэнні. Дадзены пункт запатрабуе ўзгаднення на самым высокім узроўні, астатнія не маюць патрэбы ў такіх адтэрміноўках.

У сваю чаргу Сату Кахканен сказала, што падчас сустрэчы з рабочай групай, якая займаецца падрыхтоўкай дарожнай карты, атрымалася дамовіцца па такім пытанні як сфера сацыяльнай абароны.

"Мы прайшліся па ключавых пытаннях і пунктах, па якіх няма ўзгаднення і ёсць некаторыя рознагалоссі", - адзначыла рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка.

Паводле яе слоў, усё яшчэ застаюцца праблемныя пытанні, якія патрабуюць дадатковага абмеркавання. У іх лік уваходзяць такія адчувальныя, як тарыфы на цеплазабеспячэнне, рэформа дзяржпрадпрыемстваў, субсідыі і дырэктыўнае крэдытаванне айчыннай эканомікі.

Стужка навiн
0