Ураджайнасць на прэзідэнцкіх палях высокая: на эксперыментальным поле пшаніцы - 92 ц/га, бульбы гатункаў "Брыз" і "Мастак" (абодва - плён прац беларускіх селекцыянераў) - больш за 600 ц/га (у сярэднім па краіне - 317), распавялі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ураджай бульбы збіраюць ужо некалькі дзён, сабралі ўжо больш за 120 тон, але плануюць амаль у два разы больш.
У прэс-службе расказалі, што кіраўнік дзяржавы асабіста выходзіць на поле, калі дазваляюць насычаны графік і ўмовы надвор'я. Яму дапамагаюць тыя, "хто ў штодзённым рэжыме працуе разам з прэзідэнтам", адзначылі ў прэс-службе. Прыцягваюць і спецыялістаў - усё ж аб'ёмы вялікія.
Як збіраюць ўраджай на эксперыментальных палях беларускага прэзідэнта - глядзіце на відэа.