Эстонія адмяніла бясплатныя доўгатэрміновыя візы для беларусаў і ўкраінцаў

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкДзяржаўны сцяг Эстоніі
Дзяржаўны сцяг Эстоніі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гаворка ідзе пра нацыянальныя візы тыпу D на тэрмін знаходжання больш за 90 дзён, якія выдаюцца для працаўладкавання, навучання або працяглага лячэння.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Эстонскі ўрад ухваліў прапанову, згодна з якой з грамадзян Беларусі і Украіны зноў будзе брацца плата за доўгатэрміновую візу, паведамляе Sputnik Эстонія.

Такое рашэнне краіна абгрунтавала жаданнем усталяваць роўныя ўмовы для працоўных мігрантаў і папоўніць казну. Гаворка ідзе не пра ўсе візы, а пра нацыянальныя тыпу D на тэрмін знаходжання больш за 90 дзён, такія візы звычайна выдаюцца для працаўладкавання, навучання або працяглага лячэння.

У цяперашні час, па інфармацыі выдання Stolitsa, 90% беларускіх і ўкраінскіх грамадзян хадайнічаюць аб доўгатэрміновай візе з мэтай працаваць у Эстоніі.

Урад краіны палічыў далейшае прадастаўленне беларусам і ўкраінцам такой ільготы не абгрунтаваным. Чакаецца, што прынятае рашэнне прынясе ў дзяржбюджэт Эстоніі, які пакутуе ад дэфіцыту, каля двух мільёнаў еўра.

На думку міністраў краіны, візавыя прывілеі для грамадзян Украіны і Беларусі стварылі на эстонскай рынку працы сытуацыю няроўнасці. Працадаўцы, якія хацелі б наняць работнікаў з іншых краін за межамі Еўрапейскага саюза, сталі аказваць ціск на дзяржаву, патрабуючы адмяніць пошліны за афармленне доўгатэрміновых віз і для грамадзян іншых краін.

Плануецца, што Эстонія з 1 лістапада пачне спаганяць з беларусаў дзяржпошліну за разгляд заявак на доўгатэрміновыя візы. Нагадаем, гэта пошліна была адменена для грамадзян Беларусі з лютага 2011 года.

Стужка навiн
0