План паглыблення інтэграцыі паставіць у роўныя ўмовы прадпрыемствы РБ і РФ

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў фотабанкДзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
На думку дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, праграма паглыблення інтэграцыі, парафіраваная прэм'ер-міністрамі Беларусі і Расіі, прадугледжвае стварэнне аднолькавых умоў для гаспадарчых суб'ектаў абедзвюх краін.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота разлічвае, што праграма паглыблення інтэграцыі дазволіць стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі, пра гэта ён заявіў па выніках сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Васілём Голубевым, адказным сакратаром Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргеем Стрэльчанкам і кіраўнікамі беларускіх СМІ.

Анатоль Глаз - Sputnik Беларусь
МЗС: ажыятаж вакол праграмы інтэграцыі Беларусі і РФ створаны на пустым месцы

Па словах Рапоты, праект праграмы паглыбленай інтэграцыі распрацоўвала рабочая група пад кіраўніцтвам міністраў эканомікі Беларусі і Расіі, а Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ў гэтым працэсе ўдзелу не прымаў.

"У нас ёсць свой план дзеянняў, які разлічаны на чатыры гады, з 2019 па 2022 год, які таксама вызначае нейкія перспектывы развіцця Саюзнай дзяржавы. Я не думаю, што гэтая праграма будзе прынцыпова адрознівацца ад нашага плана дзеянняў", - цытуе яго БелТА.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы выказаў здагадку, што ў парафіраваным праекце праграмы дзеянняў, які падпісалі 6 верасня прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў, могуць быць больш канкрэтна сфармуляваны мэты ў некаторых сферах.

"Тое, што я чытаў у газетах - гэта можа быць падатковы адзіны ці аднолькавы, падобны кодэкс. Напэўна, на што мы вельмі разлічваем, будуць, мяркуючы па каментарах міністраў эканомікі Беларусі і Расіі, прынятыя нарэшце нейкія меры па збліжэнні пазіцый па стварэнні роўных канкурэнтных умоў. Я лічу, гэта адно з ключавых пытанняў. Нават калі адзін гэтае пытанне будзе вырашана, то мы вельмі моцна прасунемся ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін і супрацоўніцтва ў прамысловай і сельскагаспадарчай сферах", - падкрэсліў Рыгор Рапота.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі