Школьніца-экаактывістка Грэта Тунберг атрымала "альтэрнатыўную Нобелеўку"

© REUTERS / CARLO ALLEGRIШкольніца-экаактывістка Грэта Тунберг
Школьніца-экаактывістка Грэта Тунберг - Sputnik Беларусь
Прэмію The Right Livelyhood Award дзяўчынка атрымала пасля свайго выступу на саміце Генасамблеі ААН, у якой асудзіла сусветных лідараў за абыякавасць да праблемы змянення клімату.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Шведскую школьніцу-экаактивистку Грэту Тунберг уганаравалі прэміі The Right Livelyhood Award, якую таксама называюць "альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміяй", пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце арганізатараў.

Шведская школьніца і экалагічная актывістка Грэта Тунберг - Sputnik Беларусь
Шведскую школьніцу назвалі галоўным прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру

"Узнагародай Грэце Тунберг мы ганаруем аднаго з самых эфектыўных лідараў грамадзянскай супольнасці нашага часу і адзначаем здольнасць кожнага чалавека мяняць сітуацыю", - растлумачылі свой выбар члены камітэта прэміі.

Шведская школьніца атрымала ўзнагароду за свой уклад ва ўзмацненне дзейнасці па прадухіленні кліматычных зьменаў. Нагадаем, каля года таму дзяўчынка пачала выходзіць на адзінкавыя штотыднёвыя пікеты перад будынкам парламента Швецыі. Грэту Тунберг падтрымалі школьнікі і студэнты па ўсім свеце. Такім чынам усе яны спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы змены клімату.

У мінулы панядзелак, 23 верасня, Грэта Тунберг выступіла на кліматычным саміце Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. У сваім выступе экаактывістка асудзіла сусветных лідараў за абыякавасць і няздольнасць вырашыць праблему змены клімату.

Прэмію Right Livelihood Award заснаваў у 1980 годзе шведскі журналіст і філатэліст Якаб фон Укскуль. Дзеля гэтага ён прадаў сваю калекцыю марак. Штогод прэмію ўручаюць ў Стакгольме людзям, якія актыўна змагаюцца супраць забруджвання навакольнага асяроддзя, ядзернай пагрозы, парушэнняў правоў чалавека і дыскрымінацыі прадстаўнікоў меншасцяў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала