У агульнай складанасці чарговы івэнт галоўнага беларускага прамоўшэну New Fighting Generation падорыць беларускім заўзятарам 14 прафесійных рэйтынгавых баёў. Супрацьстаяць айчынным байцам будуць сапернікі з Афганістана, Ірана, Казахстана, Расіі і Францыі. Натуральна, уся ўвага прыкавана да паядынку Кудзін - Метлуці, але і ў іншых баях таксама будзе на што паглядзець.
"Гледачы любяць супрацьстаянне нашых з"нянашых". Дык вось "нянашыя" пачынаюцца з пятага бою. Таму раю ўсім прыходзіць з самага пачатку, будзе цікава", - рэкамендуе прэс-сакратар Акадэміі ММА.
Паядынак Кудзін - Метлуці вынеслі ў галоўныя падзеі вечара невыпадкова: супрацьстаянне суперцяжаў традыцыйна лічыцца самым эфектным відовішчам у адзінаборствах. Натуральна, гледачы будуць чакаць перамогі беларуса, Кудзін абяцае не падвесці.
"Цяжы заўсёды лічыліся класікай. Прычым, людзі заўсёды ішлі глядзець не столькі на цяжаў, колькі на добры накаўт, - кажа Кудзін. - Не кажу, што я такая зорка, але цяпер у Беларусі менавіта па ММА я не бачу сабе суперніка".
Глядзіце поўную версію размовы з беларускім байцом Аляксеем Кудзіным і прэс-сакратаром Акадэміі ММА Аляксандрам Абдулхакавым у відэатрансляцыі Sputnik. Вы даведаецеся, у чым Конар Макгрэгар круцейшы за Хабіба, як Кудзін адвучыў дачок ад гаджэтаў і чаму ён не стаў бы сустракацца з дзяўчынай, якая займаецца адзінаборствамі.