МІНСК, 27 вер - Sputnik. Кіраўнік беларускай суполкі Крыма Раман Чагрынец запрасіў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць паўвостраў з афіцыйным азнаямленчым візітам, паведамляе РІА "Новости".
Напярэдадні беларускі лідар правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў украінскіх СМІ. Журналісты пацікавіліся ў Лукашэнкі, ці верне Расія Крым Украіне, на што беларускі прэзідэнт адказаў, што гэтае пытанне закрытае раз і назаўжды.
"Мы запрашаем прэзідэнта Беларусі ў госці. Я ўпэўнены, што нашым прэзідэнтам знайшлося б пра што пагаварыць на выдатным Крымскім узбярэжжы нашага любімага Чорнага мора", - сказаў РІА Чагрынец.
Ён упэўнены, што Крыму пойдзе на карысць далейшае больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю. Паводле яго слоў, услед за Лукашэнкам на паўвостраў прыйдуць і беларускія прадпрыемствы, што пацягне за сабой ўзаемны тавараабарот.
Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбарцаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.
Кіраўніцтва Расіі неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Па словах расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".