Беларуска Мазуронак стала пятай у марафоне на ЧС-2019

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкБеларуская спартсменка Вольга Мазуронак
Беларуская спартсменка Вольга Мазуронак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска паказала лепшы вынік сярод спартсменак з Еўропы, прайграўшы чэмпіёнцы з Кеніі крыху больш за чатыры хвіліны.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Беларуска Вольга Мазуронак заняла пятае месца ў марафоне на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Досе (Катар), паведамляе Sputnik.

Напярэдадні ў Досе стартаваў лёгкаатлетычны чэмпіянат свету. У першы дзень спаборніцтваў адбыўся марафонскі забег сярод жанчын. Беларусь на дыстанцыі прадстаўлялі тры спартсменкі.

Вольга Мазуронак фінішавала пятай з вынікам 2 гадзіны 36 хвілін 21 секунда. Першае месца ў прадстаўніцы Кеніі Рут Чэпгеціч (2 гадзіны 32 хвіліны 43 секунды). Срэбра ў лёгкаатлеткі з Бахрэйна Роўз Чэліма (2 гадзіны 33 хвіліны 46 секунд), бронза ў Хілалем Ёханэс з Намібіі (2 гадзіны 34 хвіліны 15 секунд).

Беларускі Анастасія Іванова і Святлана Кудзеліч занялі 17-е і 32-е месца адпаведна.

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкБеларускі Анастасія Іванова і Святлана Кудзеліч у марафоне на ЧС-2019
Беларуска Мазуронак стала пятай у марафоне на ЧС-2019 - Sputnik Беларусь
Беларускі Анастасія Іванова і Святлана Кудзеліч у марафоне на ЧС-2019

"Для мяне асабіста, як, упэўнены, для многіх, хто сачыў за тым, што адбывалася на начным марафоне, яна (Вольга Мазуронак - Sputnik) - сапраўдны чэмпіён і герой! Неверагоднае самавалоданне, прафесіяналізм, жалезны характар і воля да перамогі!" - пракаментаваў вынік кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі ў сваім Facebook.

Ён звярнуў увагу, што на старт выйшлі 68 спартсменак, але да фінішу дабеглі толькі 40. "Калі паглядзець у пратакол ўважлівей, то атрымліваецца, што ад Еўропы Оля і Насця фінішавалі першай і трэцяй, што вельмі паказальна", - дадаў Девятоўскі.

Кіраўнік БФЛА пахваліў беларускіх спартсменак і выказаў упэўненасць, што да Токіа-2020 "усё ідзе па плане".

Стужка навiн
0