Белстат распавёў, наколькі вырасла працягласць жыцця ў Беларусі

© PixabayБелстат распавёў, наколькі вырасла працягласць жыцця ў Беларусі
Белстат распавёў, наколькі вырасла працягласць жыцця ў Беларусі - Sputnik Беларусь
За дзесяць гадоў працягласць жыцця беларусаў павялічылася да 74,5 года (у 2018 годзе): у жанчын у сярэднім яна складае 79,4 года, у мужчын - 69,2 года.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Сярэдняя працягласць жыцця беларусаў павялічылася на чатыры гады за дзесяць гадоў, пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага агляду Белстата, апублікаванага да Міжнароднага дня пажылых людзей 1 кастрычніка.

"У Рэспубліцы Беларусь на пачатак 2019 года пражывалі 2091,7 тысячы пажылых грамадзян, ці амаль кожны пяты жыхар рэспублікі. За апошнія дзесяць гадоў колькасць асоб пажылога ўзросту ў цэлым па рэспубліцы павялічылася на 322 тысячы чалавек (або на 18,2%)", - паведамілі ў Белстаце.

З іх 64,2% жанчыны, 35,8% - мужчыны. Большасць людзей сталага ўзросту жывуць у гарадах (71,6%). За дзесяць гадоў працягласць жыцця павялічылася на чатыры гады: да 74,5 года ў 2018 годзе. У жанчын у сярэднім яна складае 79,4 года, у мужчын - 69,2 года.

У мінулым годзе доля пажылых людзей у агульнай колькасці работнікаў арганізацый складала 7,8%. Больш за ўсё іх у галіне навуковых даследаванняў і распрацовак (21,8%), аперацый з нерухомасцю (14,8%), а таксама ў сферы паслуг (13,8%).

"Узрост ніколі не з'яўляўся перашкодай для стварэння сям'і. У мінулым годзе ў сталым узросце заключылі шлюбны саюз 939 жанчын і 1480 мужчын, пры гэтым у 739 выпадках абодва тых, хто ўступаюць у шлюб, былі ва ўзросце 60 гадоў і старэй", - адзначаецца ў аглядзе.

Адзначаецца таксама, што ў Беларусі з кожным годам становіцца больш пажылых людзей, якія займаюцца фізкультурай і спортам: па дадзеных на пачатак 2019 года 91% пажылых людзей займаліся самастойна, а 9% наведвалі арганізаваныя заняткі. Характэрна таксама, што ў мінулым годзе доля інтэрнэт-карыстальнікаў сярод асобаў сталага веку склала 35,8%.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі