Букмекеры ўключылі расійскую пісьменніцу ў фаварыты Нобелеўскай прэміі

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкПісьменніца Людміла Уліцкая
Пісьменніца Людміла Уліцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пісьменніца Людміла Уліцкая раней не называлася асноўным прэтэндэнтам на прэстыжную літаратурную прэмію; рускамоўныя аўтары не станавіліся лаўрэатамі "Нобелеўкі" з 2015-га.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Расійская пісьменніца Людміла Уліцкая ўвайшла ў пяцёрку найбольш верагодных уладальнікаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры, адпаведны прагноз апублікавалі букмекерскія канторы.

Кнігарня - Sputnik Беларусь
Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі Гедройца

Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры будзе абвешчана ў Стакгольме 10 кастрычніка. У гэтым годзе букмекеры досыць позна распавялі пра свае стаўкі - толькі за два тыдні да абвяшчэння вердыкта Нобелеўскага камітэта.

Паводле прагнозаў букмекераў, найбольшы шанец атрымаць прэмію па літаратуры ёсць у канадскай пісьменніцы Эн Карсан. Таксама ў лік найбольш верагодных ўладальнікаў "Нобелеўкі" ўключаюць францужанку Марыз Кандэ і кітаянку Джан Сюэ.

На чацвёртым радку у букмекераў размясціўся японскі аўтар Харукі Муракамі, які ўжо шмат гадоў лічыцца адным з асноўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Замыкае пяцёрку найбольш верагодных ўладальнікаў узнагароды расійская пісьменніца Людміла Уліцкая, яна раней у лік асноўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію не ўваходзіла.

Людміле Уліцкай 76 гадоў, яна найбольш вядомая па кнігах "Казус Кукоцкага", "Зялёны намёт", "Медэя і яе дзеці", "Даніэль Штайн, перакладчык" і "Лесвіца Якава". Часцей за ўсё творчасць Уліцкай характарызуюць як "сямейны раман".

Апошнім рускамоўным аўтарам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію, была беларуска Святлана Алексіевіч у 2015 годзе. Таксама ўзнагароды ўдастойваліся Іосіф Бродскі (1987), Аляксандр Салжаніцын (1970), Міхаіл Шолахаў (1965), Барыс Пастарнак (1958), і Іван Бунін (1933).

У гэтым годзе будзе абвешчаны і ўладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год - у мінулым годзе ўручэнне ўзнагароды адмянілі з-за скандалу вакол шведскай акадэміі. Букмекеры стаўкі на магчымага прызёра за 2018-ы не прымаюць.

Стужка навiн
0