Сусветны банк выдзеліць сродкі на цеплавую мадэрнізацыю беларускіх дамоў

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў фотабанкДом, архіўнае фота
Дом, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падрыхтаваць праект і вынесці прапанову на разгляд Савета дырэктараў Сусветнага банка плануецца ў канцы наступнага года.

МІНСК, 30 вер - Sputnik. Беларусь хоча правесці цеплавую мадэрнізацыю жылых дамоў з дапамогай сродкаў Сусветнага банка, пра такое рашэнне стала вядома падчас сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Кухарава і прадстаўніка Сусветнага банка ў Беларусі Алекса Крэмэра.

Студэнты - Sputnik Беларусь
Сусветны банк дапаможа палепшыць вышэйшую адукацыю ў Беларусі

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што нядаўна быў падпісаны ўказ №327, у якім былі замацаваны падыходы па павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў. У дадзены момант, удакладніў ён, ідзе праца над унутранымі дакументамі, якія будуць вызначаць парадак работы.

Па словах чыноўніка, кантроль за рэалізацыяй мерапрыемстваў урад будзе трымаць на асаблівым кантролі.

Яго суразмоўца, прадстаўнік Сусветнага банка Алекс Крэмер вылучыў прапанову разгледзець магчымасць падрыхтоўкі праекта па павышэнні энергаэфектыўнасці грамадскіх будынкаў.

"Пакуль што мы не вызначылі суму, якая будзе выдзелена. Мы хацелі б скарыстацца гнуткім падыходам, каб удакладніць суму ў працэсе падрыхтоўкі праекта ў залежнасці ад выяўленых патрэбаў", - удакладніў Крэмер.

Паводле яго слоў, была пастаўлена мэта падрыхтаваць праект і сфармаваць па гэтым пытанні прапанову, якая будзе прадастаўлена на разгляд Савета дырэктараў Сусветнага банка ў канцы 2020 года. Спецыяліст лічыць, што, нягледзячы на ​​аддаленасць гэтай даты, каб укласціся ў тэрміны, трэба распачынаць працу як мага хутчэй.

Нагадаем, указам прадугледжана фінансавы ўдзел як бюджэту, так і ўласнікаў памяшканняў, уключаючы пазыковыя сродкі міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый. Памер кампенсацыі будзе вызначацца прапарцыянальна долi кожнага ўласніка ў агульную плошчу памяшканняў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі