Свята багатага ўраджаю: як адзначылі Багач у Вязынцы
13:24 30.09.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022)
Падпісацца
На выхадных у Вязынцы сабраліся, каб адсвяткаваць адно з самых шчодрых свят народнага календара - Багач.
У народным календары Багач адзначаецца, калі ўраджай ужо сабраны і "ў хаце ў кожнага ўсяго багата". У гэты дзень адбываецца першае пасля лета запальванне хатняга агменю. Васковую свечку ставяць у лубок з жытам, запальваюць, а пасля захоўваюць на покуце на працягу ўсяго года. Гэты абрад павінны забяспечыць гаспадарам багацце і дабрабыт.
У агульны Багач кожны з вёскі ссыпае па жменцы зерня са свайго ўраджаю. Пасля ўсе частуюцца свежым хлебам, яблыкамі і мёдам, спяваюць і танцуюць.
Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус пабываў на свяце ў вёсцы Вязынка і захаваў на фотаздымках цудоўныя моманты і хараство восеньскай прыроды.
Акрамя танцаў і спеваў, на свяце разгарнуўся традыцыйны кірмаш, дзе можна было не толькі набыць прыемныя сувеніры, але і павучыцца ў майстроў. Гасцей свята чакалі гульні, забаўкі і ласункі - як прайшоў Багач, глядзіце ў фотастужцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая.

1/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ гэты дзень запальваюць першы пасля лета агонь у хаце: у лубок са свечкай кожны ўсыпае па жменцы зерня.

2/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У гэты дзень запальваюць першы пасля лета агонь у хаце: у лубок са свечкай кожны ўсыпае па жменцы зерня.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ Вязынцы ўзнавілі старажытны абрад.

3/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У Вязынцы ўзнавілі старажытны абрад.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа ўрачыстым адкрыцці свята спявалі народныя песні. І нават самыя маленькія госці ўважліва слухалі.

4/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На ўрачыстым адкрыцці свята спявалі народныя песні. І нават самыя маленькія госці ўважліва слухалі.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэтую свечку пасля захоўвалі на покуці ўвесь год - лічылася, што гэта прынясе ў дом шчасце і дабрабыт.

5/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гэтую свечку пасля захоўвалі на покуці ўвесь год - лічылася, што гэта прынясе ў дом шчасце і дабрабыт.
© Sputnik / Альфрэд МікусВосень парадавала апошнімі цёплымі днямі.

6/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Восень парадавала апошнімі цёплымі днямі.
© Sputnik / Альфрэд МікусХутка пахаладае і пойдуць дажджы, ну а пакуль беларусы радуюцца сапраўднаму бабінаму лету.

7/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Хутка пахаладае і пойдуць дажджы, ну а пакуль беларусы радуюцца сапраўднаму бабінаму лету.
© Sputnik / Альфрэд МікусПадсілкавацца на свяце можна салодка - свежым хлебам і мёдам.

8/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Падсілкавацца на свяце можна салодка - свежым хлебам і мёдам.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа жывапісным беразе жанчыны зладзілі танцы.

9/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
На жывапісным беразе жанчыны зладзілі танцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусНапярэдадні халадоў самы час запасціся цёплымі рэчамі.

10/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Напярэдадні халадоў самы час запасціся цёплымі рэчамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусПрыгожы восеньскі букет - лепшы дэкор для святочнага стала.

11/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Прыгожы восеньскі букет - лепшы дэкор для святочнага стала.
© Sputnik / Альфрэд МікусУвосень усё становіцца розных адценняў золата - ці гэта не сапраўднае багацце?

12/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Увосень усё становіцца розных адценняў золата - ці гэта не сапраўднае багацце?
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ апошніх кветак можна зрабіць вельмі прыгожы дэкор.

13/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
З апошніх кветак можна зрабіць вельмі прыгожы дэкор.
© Sputnik / Альфрэд МікусМалыя весела бавілі час і вучыліся рабіць выцінанкі.

14/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Малыя весела бавілі час і вучыліся рабіць выцінанкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусТаксама плялі вянкі з прыгожага рознакаляровага лісця.

15/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Таксама плялі вянкі з прыгожага рознакаляровага лісця.
© Sputnik / Альфрэд МікусСамыя рызыкоўныя спрабавалі сябе ў вясёлай народнай гульні.

16/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Самыя рызыкоўныя спрабавалі сябе ў вясёлай народнай гульні.
© Sputnik / Альфрэд МікусІ малыя, і дарослыя ахвотна танчылі на імправізаванай сцэне.

17/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
І малыя, і дарослыя ахвотна танчылі на імправізаванай сцэне.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі наскакаўся і стаміўся, што можа быць лепей за сытную і смачную кашу?

18/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калі наскакаўся і стаміўся, што можа быць лепей за сытную і смачную кашу?