https://bel.sputnik.by/20191001/Aleksevch-stala-vtse-prezdentam-mzhnarodnaga-PEN-kluba-1042875936.html
Алексіевіч стала віцэ-прэзідэнтам міжнароднага ПЭН-клуба
Алексіевіч стала віцэ-прэзідэнтам міжнароднага ПЭН-клуба
Sputnik Беларусь
Таксама віцэ-прэзідэнтамі сталі турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат Архан Памук, мексіканская пісьменніца Элена Панятоўска, аргентынская пісьменніца Луіса... 01.10.2019, Sputnik Беларусь
2019-10-01T17:57+0300
2019-10-01T17:57+0300
2023-04-20T13:55+0300
культура
у свеце
навіны
святлана алексіевіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101772/92/1017729273_0:135:2600:1598_1920x0_80_0_0_75bf89c6a2db0a35caf8f4d182e679b5.jpg
МІНСК, 1 кас - Sputnik. Беларускую пісьменніцу, нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клуба, распавяла на сваёй старонцы ў Facebook беларуская паэтка і перакладчыца, старшыня беларускага ПЭН-клуба Таццяна Нядбай.Таксама віцэ-прэзідэнтамі сталі турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат Архан Памук, мексіканская пісьменніца Элена Панятоўска, аргентынская пісьменніца Луіса Валенсуэла і філіпінец Франсіска Сіаніль Хасэ.ПЭН-клуб - гэта міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, якія працуюць у розных літаратурных жанрах. Прэзідэнтам арганізацыі з 2015 года і па сённяшні дзень з'яўляецца амерыкана-мексіканская пісьменніца Джэніфер Клемент.Больш за дзвесце з пісьменнікаў з больш чым пяцідзесяці краін свету сабраліся на восемдзесят пяты міжнародны кангрэс арганізацыі 30 верасня.Прэзідэнт арганізацыі адзначае, што адной з важных задач клуба з моманту яго стварэння больш за сто гадоў таму было захаванне традыцый у мовах народаў свету."Менавіта праз мову мы перадаем нашу гісторыю, культуру і самабытнасць, з дапамогай якіх мы будуем масты і дзелімся нашымі унікальнымі сістэмамі ведаў і разумення свету", - сказала Клемент і нагадала, што 2019 года з'яўляецца годам карэнных народаў.Асобна яна падкрэсліла, што існаванне моўнай разнастайнасці ў свеце цяпер знаходзіцца пад пагрозай.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101772/92/1017729273_145:0:2456:1733_1920x0_80_0_0_4bd1b5278a19cab7e5d05db2d383cb9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, у свеце, навіны , святлана алексіевіч
культура, у свеце, навіны , святлана алексіевіч
Алексіевіч стала віцэ-прэзідэнтам міжнароднага ПЭН-клуба
17:57 01.10.2019 (абноўлена: 13:55 20.04.2023) Таксама віцэ-прэзідэнтамі сталі турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат Архан Памук, мексіканская пісьменніца Элена Панятоўска, аргентынская пісьменніца Луіса Валенсуэла і філіпінец Франсіска Сіаніль Хасэ.
МІНСК, 1 кас - Sputnik. Беларускую пісьменніцу, нобелеўскага лаўрэата Святлану Алексіевіч абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клуба, распавяла на сваёй старонцы ў Facebook беларуская паэтка і перакладчыца, старшыня беларускага ПЭН-клуба Таццяна Нядбай.
Таксама віцэ-прэзідэнтамі сталі турэцкі пісьменнік, нобелеўскі лаўрэат Архан Памук, мексіканская пісьменніца Элена Панятоўска, аргентынская пісьменніца Луіса Валенсуэла і філіпінец Франсіска Сіаніль Хасэ.
ПЭН-клуб - гэта міжнародная праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, якія працуюць у розных літаратурных жанрах. Прэзідэнтам арганізацыі з 2015 года і па сённяшні дзень з'яўляецца амерыкана-мексіканская пісьменніца Джэніфер Клемент.
Больш за дзвесце з пісьменнікаў з больш чым пяцідзесяці краін свету сабраліся на восемдзесят пяты міжнародны кангрэс арганізацыі 30 верасня.
Прэзідэнт арганізацыі адзначае, што адной з важных задач клуба з моманту яго стварэння больш за сто гадоў таму было захаванне традыцый у мовах народаў свету.
"Менавіта праз мову мы перадаем нашу гісторыю, культуру і самабытнасць, з дапамогай якіх мы будуем масты і дзелімся нашымі унікальнымі сістэмамі ведаў і разумення свету", - сказала Клемент і нагадала, што 2019 года з'яўляецца годам карэнных народаў.
Асобна яна падкрэсліла, што існаванне моўнай разнастайнасці ў свеце цяпер знаходзіцца пад пагрозай.