Лукашэнка: адносіны паміж Мінскам і Пекінам выходзяць на чарговы этап

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска
Беларуска-кітайскія сцягі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне кітайскаму калегу і народу краіны з нагоды 70-годдзя абвяшчэння незалежнасці КНР.

МІНСК, 1 кас - Sputnik. Мінск і Пекін на цяперашнім этапе могуць з гонарам прадэманстраваць свету шматлікія вынікі двухбаковага супрацоўніцтва, пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое накіраваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў адрас старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Нясвіжскі замак - Sputnik Беларусь
Партатып Нясвіжскага замка з’явіцца ў Кітаі

Лукашэнка ў аўторак павіншаваў ад імя беларускага народа і сябе асабіста свайго кітайскага калегу і дружалюбны народ краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідара.

Ён адзначыў, што за 70 гадоў сваёй новай гісторыі Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічным развіцці, павышэнні дабрабыту грамадзян. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах нарастаючай колькасці міжнародных выклікаў Кітай эфектыўна прасоўвае мадэль мірнага развіцця і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў усеагульнай выгады, недыскрымінацыі, раўнапраўя.

"Прымнажаючы вопыт і намаганні мінулых пакаленняў, кітайскі народ няўхільна набліжаецца да ажыццяўлення мары пра Вялікае адраджэнні кітайскай нацыі. Дасягненні вашай краіны заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і выклікаюць захапленне", - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі лідар таксама звярнуў увагу і на значную дынаміку ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна ў палітычнай, эканамічнай і многіх іншых галінах.

"Адносіны паміж нашымі дзяржавамі паслядоўна выходзяць на чарговы гістарычны этап, які будзе напоўнены новымі падзеямі і практычнымі вынікамі", - выказаў упэўненасць Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў Беларусі шчыра цэняць дружбу, давер і павагу, якія непарушнымі вузамі змацоўваюць нашы народы.

Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну і яго сям'і моцнага здароўя і поспехаў, а грамадзянам Кітая - далейшага прагрэсу і росквіту.

Беларускі лідар неаднаразова выказваўся аб адмысловым узроўні адносін паміж Кітаем і Беларуссю. Таксама высока ён ацэньвае і свае адносіны з Сі Цзіньпінам. Сёння краіны рэалізоўваюць цэлы шэраг сумесных праектаў - у тым ліку і індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Стужка навiн
0