Лукашэнка і Зяленскі сустрэнуцца 4 кастрычніка ў Жытоміры

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнты дзвюх краін прымуць удзел у працы форуму рэгіёнаў, дзе плануюць абмеркаваць шырокае кола двухбаковых пытанняў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прыме ўдзел у Другім форуме рэгіёнаў, які пройдзе ў Жытоміры, паведамляе офіс украінскага прэзідэнта.

"Падчас запланаваных перамоў кіраўнікоў дзяржаў будзе абмяркоўвацца шырокае кола актуальных пытанняў украінска-беларускага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.

У рамках маючага адбыцца форуму таксама запланавана падпісанне розных двухбаковых дакументаў аб сумеснай працы рэгіёнаў Украіны і Беларусі.

Другі форум рэгіёнаў пройдзе 3-4 кастрычніка ва ўкраінскім Жытоміры. Лідары дзвюх краін упершыню сустрэнуцца менавіта на палях рэгіянальнага форуму.

Раней стала вядома, што ў ходзе тэлефоннай размовы Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго ўкраінскага калегу наведаць Беларусь "у любы час і ў любым фармаце".

Стужка навiн
0