МІНСК, 2 кас - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ўпэўненая, што электарату спадабаецца, што ў парламент ідзе пераможца конкурсу "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч.
"Насельніцтву гэта спадабаецца", - так адказала Ярмошына на пытанне журналістаў пра тое, як яна ацэньвае дэпутацкія амбіцыі Марыі Васілевіч.
Разам з тым яна адзначыла, што яе асабістае меркаванне і як выбаршчыка, і як дзяржслужбоўца - у дэпутаты павінны ісці людзі сталага ўзросту.
Ацэньваючы ход выбарчай кампаніі, Ярмошына сказала, што яна праходзіць "спакойна і без парушэнняў".
Ярмошына таксама паведаміла, што на наступным тыдні ў Мінск прыбудзе "перадавая група назіральнікаў АБСЕ".
"Ад АБСЕ нам даслалі чатыры анкеты, перадавая група назіральнікаў павінна прыехаць 7 кастрычніка", - сказала Ярмошына.
"Яшчэ пакуль невядома, колькі ўсяго прыедзе назіральнікаў ад АБСЕ. Думаю, калі мы сустрэнемся з імі на наступным тыдні, яны паведамяць аб прыкладнай колькасці", - адзначыла кіраўнік ЦВК.