Завершана рэканструкцыя манумента на стыку Беларусі, Расіі і Украіны

© Sputnik / И. Кропивницкий / Перайсці ў медыябанкЗавершана рэканструкцыя манумента на стыку Беларусі, Расіі і Украіны
Завершана рэканструкцыя манумента на стыку Беларусі, Расіі і Украіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да рэканструкцыі помнік, празваны ў народзе "Тры сястры", так састарэў, што асыпалася тынкоўка і стала бачная арматура.

МІНСК, 3 кас - Sputnik. Пад Гомелем завяршылася рэканструкцыя манумента Дружбы Беларусі, Расіі і Украіны, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Манумент Дружбы, як яго яшчэ называюць, "Тры сястры", быў пабудаваны ў 1975-м як сімвал адзінства трох народаў - беларусаў, расіян і ўкраінцаў. Ён размешчаны на стыку межаў трох дзяржаў.

Як вынікае з сюжэту, рэканструкцыя помніка завершана, і ўжо пачалося добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Згодна з абноўленым праектам, да помніка вядуць дарожкі-арнаменты, а вакол з'явіліся новыя сімвалы гістарычнага і духоўнага яднання.

Вакол помніка высаджана шмат новых дрэў, а серабрыстыя вярбы ўпрыгожылі галоўную алею.

Як адзначыла ў эфіры тэлеканала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгяла, "гэтыя тры віды дрэў - як тры пакаленні: тыя, хто закладваў традыцыі, тыя, каму іх захаваць, і тыя, каму іх трэба будзе абавязкова прымножыць".

Каля помніка зроблены новыя пад'язныя шляхі, а самі тры стэлы, звязаныя вялікім кальцом, пафарбавалі.

Жыхары Добрушскага раёна, дзе знаходзіцца помнік, раней скардзіліся, што манумент разбураецца. Па іх словах, тынкоўка ўся патрэскалася аж да арматуры. Ініцыятыва адрамантаваць манумент зыходзіла ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Стужка навiн
0