МІНСК, 4 кас - Sputnik. Беларусы скардзяцца на цяжкасці з анлайн-перапісам насельніцтва ў першы ж дзень правядзення кампаніі, адпаведныя паведамленні грамадзяне пакідаюць у сацыяльных сетках.
Перапіс насельніцтва стартаваў 4 кастрычніка ў Беларусі. Першы этап кампаніі - анлайн-перапіс пры дапамозе двух адмысловых сайтаў, запушчаных Нацыянальным статыстычным камітэтам.
Прыняць удзел у перапісе аказалася не так проста: многія карыстальнікі сацыяльных сетак скардзяцца на ўзнікненне цяжкасцяў з доступам да сайтаў анлайн-перапісу. Самыя частыя скаргі: сайты не грузяцца або выдаюць памылку пры аўтэнтыфікацыі.
Каб атрымаць доступ да сайтаў, многім даводзіцца набірацца цярпення і абнаўляць рэсурсы некалькі разоў.
Зрэшты, многія ўсё ж змаглі атрымаць доступ да сайтаў Белстата. Па дадзеных на 9:25, у перапісе анлайн ужо прынялі ўдзел больш за дзевяць тысяч чалавек.
Другі этап перапісу - на стацыянарных участках - будзе доўжыцца да 30 кастрычніка. З 21 па 30 кастрычніка перапісваць будуць грамадзян па месцы жыхарства.