Перапіс насельніцтва стартуе ў Беларусі

© Sputnik / Сергей ЛескетьПерапіс насельніцтва ў Маладзечне
Перапіс насельніцтва ў Маладзечне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прайсці перапіс можна ў тым ліку і анлайн - на пытанні трэба будзе адказаць з 4 па 18 кастрычніка. Тады перапісчыкі да вас ужо не прыйдуць.

МІНСК, 4 кас - Sputnik. Чарговы перапіс насельніцтва стартуе ў гэтую пятніцу ў Беларусі, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце рэспублікі.

Перапіс насельніцтва - перапісчыкі ў Маладзечне - Sputnik Беларусь
Белстат распавёў, як не стаць ахвярай ашуканцаў падчас перапісу насельніцтва

Папярэдні перапіс насельніцтва адбываўся ў Беларусі ў 2009 годзе. Некаторыя цікавыя факты пра беларусаў па дадзеных таго перапісу глядзіце ў інфаграфіцы.

Чарговы перапіс стартуе ўжо 4 кастрычніка. Спачатку Белстат правядзе інтэрнэт-перапіс - кожны жадаючы можа адказаць на пытанні анлайн.

З 19 па 20 кастрычніка пройдзе апытанне на стацыянарных участках і маніторынг запаўнення перапісных лістоў у інтэрнэце. Перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах з 21 кастрычніка - будзе доўжыцца гэта да 30 кастрычніка.

З відавочных плюсаў інтэрнэт-перапісу можна назваць хуткасць і зручнасць адказу на пытанні, а таксама тое, што затым не трэба будзе ўступаць у камунікацыю з перапісчыкам. Ананімнасць ўсіх дадзеных Белстат гарантуе.

На аснове атрыманых з перапісу дадзеных у Беларусі будуць рыхтавацца прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця, прымацца мэтавыя праграмы, мясцовыя бюджэты, а таксама будуць вырашацца некаторыя іншыя важныя для функцыянавання дзяржавы пытанні.

Стужка навiн
0