МІНСК, 5 кас - Sputnik. Камітэт "Мінскгармаёмасць" выводзіць на электронныя таргі будынак бамбасховішча ў Мар'інай Горцы.
Плошча такога незвычайнага аб'екта - крыху больш за 32 квадратных метраў. Кошт стартуе з 4 423 рублёў 25 капеек.
"Таргі будуць праходзіць з 11-й гадзіны на электроннай гандлёвай пляцоўцы РУП "Інстытут нерухомасці і ацэнкі". Зарэгістравацца і прыняць удзел у таргах могуць усе жадаючыя", - распавялі ў камітэце.
Апошні дзень прыёму заяў - 7 кастрычніка 2019 года.
Перыядычна камітэт выстаўляе на таргі будынкі ў Мінску. Так, напрыклад, у 2016 годзе можна было пазмагацца за права купіць "Белую дачу", сядзібу XIX стагоддзя. Гэты помнік архітэктуры дазвалялася выкарыстоўваць для размяшчэння экалагічных навукова-пазнавальных устаноў, аб'ектаў культуры і масавага адпачынку, фізкультуры і спорту, атракцыёнаў, гандлёва-бытавога абслугоўвання.