Лукашэнка павіншаваў беларускіх настаўнікаў з прафесійным святам

© Sputnik / Марина СеребряковаНастаўніца і дзеці ў класе
Настаўніца і дзеці ў класе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў прэзідэнт, беларускія педагогі абапіраюцца на традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашага народа і вызначаюць заўтрашні дзень краіны, а таксама вядуць сваіх вучняў да вяршыняў ведаў, фармуюць асобы, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з Днём настаўніка педагагічных работнікаў краіны, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Кветкі для настаўніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Kaлi-нeбyдзь, мoжa, бyдy я нacтaўнiкaм i caм": віншаванні з Днём настаўніка па-беларуску

Дзень настаўніка ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Напярэдадні свята прэзідэнт адзначыў, што праца выкладчыка вялікая і патрабуе сапраўднай высакароднасці і цярпення.

"Ваша праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярпення і бязмежнай любові да дзяцей", - адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, праца настаўнікаў незаменная.

"Мы жывем у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых стасункаў з настаўнікам", - сказана ў віншавальным пасланні.

Прэзідэнт упэўнены, што беларускія педагогі абапіраюцца на традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашага народа і вызначаюць заўтрашні дзень краіны, а таксама вядуць сваіх вучняў да вяршыняў ведаў, фармуюць асобы, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў - грамадзян нашай Айчыны.

"Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве - залог паспяховай будучыні дзяржавы. Дзякуй вам за высокі прафесіяналізм, вернасць абавязку і пакліканню", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў беларускім настаўнікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ім і іх сем'ям.

У розных школах Беларусі Дзень настаўніка адзначаюць у розныя дні: у некаторых - у пятніцу, а ў некаторых - у панядзелак. Пры гэтым традыцыйным застаецца віншаванне настаўнікаў кветкамі, цукеркамі, добрымі пажаданнямі і добрымі ацэнкамі з боку вучняў.

Стужка навiн
0