Недасекаву не хапіла 2 см да медаля чэмпіянату свету

© Sputnik / Виктор ТолочкоМаксім Недасекаў
Максім Недасекаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусу не скарылася вышыня 2,35 м, якую ён з лёгкасцю ўзяў у Мінску на лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Беларус Максім Недасекаў заняў чацвёртае месца ў скачках у вышыню на чэмпіянаце свету ў Досе (Катар), паведамляе Sputnik.

Напярэдадні адбыўся фінал спаборніцтваў па скачках у вышыню. Золата ЧС заваяваў мясцовы лёгкаатлет Мутаз Эса Баршым - ён узяў вышыню 2,37 м. На другую прыступку п'едэстала падняўся расіянін Міхаіл Акіменка (2,35). Бронзу выйграў яго суайчыннік Ілля Іванюк (2,35).

Беларускі скакун Максім Недасекаў з першай спробы справіўся з 2,33 м, але не змог узяць 2,35 і 2,37.

Дарэчы, на лёгкаатлетычным матчы Еўропа - ЗША, які Мінск прымаў у пачатку верасня, Недасекаў стаў першым з вышынёй 2,35 м.

На чэмпіянаце свету беларускія спартсмены пакуль не выйгралі ні аднаго медаля.

Стужка навiн
0