У ноч на 6 кастрычніка музыкі Міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера гралі класіку. Канцэрт "Ноч класікі ў метро. Модная версія" суправаджаўся паказам модных дызайнерскіх калекцый.
Такое незвычайнае шоу ў метро прайшло ў рамках фестывалю Башмета. У мінулым годзе музыка па платформе метрапалітэна лілася ўпершыню.
Пачаўся канцэрт у дзве гадзіны ночы, і, нягледзячы на такі позні час, гледачы сабраліся на пероне, пераўтвораным у канцэртную залу. У аркестр, які выступіў у метро, уваходзяць лепшыя музыканты з краін Усходняй і Заходняй Еўропы.
Глядзіце на відэа Sputnik, як гэта было.