МІНСК, 7 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Вашы паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расія ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы", - сказана ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў перакананасць ва ўплывовасці расійскага лідара на міжнароднай арэне.
"Вы па праву належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.
Ён таксама падкрэсліў, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік Беларусі і Расіі, а таксама росту дабрабыту грамадзян, стане важкім укладам у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў, а таксама поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.