МІНСК, 7 кас - Sputnik. Колькасць выпадкаў парушэння зроку ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў Беларусі вырасла амаль удвая за дзесяць гадоў. Пра гэта начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Лёгкая паведаміла журналістам у панядзелак.
"У апошнія гады рэгіструецца павелічэнне колькасці захворванняў вачэй. За пяць гадоў рост склаў 21%, а за апошнія 10 гадоў намецілася тэндэнцыя да росту парушэнняў бачання амаль у два разы ў групе дзяцей дашкольнага ўзросту", - сказала Лёгкая.
Па словах прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя, выявіць гэта атрымалася падчас планавых прафілактычных медаглядаў дзяцей, якія праводзяць кожны год. На думку спецыялістаў, прычына росту парушэнні зроку ў дзяцей - у недастатковым кантролі выкарыстання гаджэтаў з ранняга ўзросту.
"У гэтым напрамку мы шырока працуем з Міністэрствам адукацыі. Ужо ёсць поспехі ў стварэнні здароўезберагальнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі", - патлумачыла Лёгкая.
У цэлым захворванне дзяцей у Беларусі можна лічыць стабільным, адзначыла яна.
"Па выніках 2018-га ў нас каля 86% дзяцей да 18 гадоў маюць першую-другую групу здароўя, больш за 27% прызнаныя абсалютна здаровымі, а 1,6% дзяцей маюць інваліднасць", - дадала Лёгкая.