Крэмль пракаментаваў заяву Лукашэнкі на "Мінскім дыялогу"

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкНамеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта - прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта - прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта адзначыў, што ідэі падлучэння ЗША да "нармандскага фармата" не знаходзяць падтрымкі.

МІНСК, 8 кас - Sputnik. Расія не ніколі не была і не будзе ўдзельніцай канфлікту ў Данбасе, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Такую заяву ён зрабіў, каментуючы выказванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на форуме "Мінскі дыялог".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на форуме Мінскі дыялог - Sputnik Беларусь
Мінскі дыялог: самыя важныя заявы Лукашэнкі

Пра бакі канфлікту

Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на "Мінскім дыялогу" сказаў: "не трэба казаць, што гэта не канфлікт Расіі і Украіны".

Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэтую заяву, адзначыў, што з такой ацэнкай "можна толькі не пагадзіцца". Ён падкрэсліў, што канфлікт у Данбасе - унутрыўкраінскі, і РФ "ніякім чынам не з'яўлялася, не з'яўляецца і не будзе з'яўляцца бокам гэтага канфлікту". Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў дадзенай сітуацыі "няважна, хто каго кім лічыць", значэнне мае, "хто гатовы выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, а хто не гатовы".

Пра "нармандскі фармат"

Прэс-сакратар расійскага лідара звярнуў увагу, што альтэрнатывы "нармандскаму фармату", з агульнага пункту гледжання яго ўдзельнікаў, няма. Ён адзначыў, што Расія зацікаўлена ў правядзенні новага саміту "нармандскай чацвёркі" на вышэйшым узроўні, і абверг інфармацыю аб тым, што Масква нібыта шукае нагоду, каб такую сустрэчу не праводзіць.

"Як і ўсе краіны-ўдзельніцы фармату, Крэмль зацікаўлены ў адраджэнні, у рэанімацыі гэтага працэсу, у правядзенні новай сустрэчы ў вярхах", - падкрэсліў Дзмітрый Пяскоў, адзначыўшы пры гэтым, што такую сустрэчу трэба добра падрыхтаваць, каб яна прынесла вынік.

Пра ўдзел ЗША

Дзмітрый Пяскоў таксама заявіў, што ідэі падлучэння ЗША да "нармандскага фармату" не знаходзяць падтрымкі ў яго ўдзельнікаў.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на "Мінскім дыялогу", у чарговы раз акрэсліў сваю пазіцыю: без удзелу ў перамовах ЗША вырашыць сітуацыю па Данбасу не атрымаецца.

"Я свайго меркавання не хаваю. Без удзелу ЗША канфлікт ва Украіне ўрэгуляваць не атрымаецца", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Стужка навiн
0