Беларусь і ЗША абмеркавалі крокі па абмене пасламі

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкБеларусь і ЗША абмеркавалі крокі па абмене пасламі
Беларусь і ЗША абмеркавалі крокі па абмене пасламі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дэталі сустрэчы прадстаўніка Дзярждэпу ЗША і беларускага знешнепалітычнага ведамства пакуль не вядомыя.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і дырэктар офіса па справах Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Брэд Фрэдэн абмеркавалі ў Мінску ў аўторак крокі па абмене пасламі, паведаміла амерыканская дыпмісія ў рэспубліцы.

Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь
Праз дзесяць гадоў: Беларусь і ЗША вырашылі вярнуць паслоў

Прадстаўнік Дзярждэпу прыбыў у Беларусь на міжнародную канферэнцыю "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы", якая праходзіць у гэтыя дні ў сталіцы рэспублікі.

"Спадар Фрэдэн сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, каб абмеркаваць далейшыя крокі для абмену пасламі паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

У верасні бягучага года намеснік дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл падчас візіту ў Беларусь правёў перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем. Па выніках гэтых сустрэч ён заявіў пра гатоўнасць бакоў да вяртання паслоў.

Паводле слоў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, пасля ўзгаднення пэўных тэхнічных пытанняў і працэдур паслы могуць вярнуцца ў пасольствы ўжо вясной наступнага года.

Стужка навiн
0