МІНСК, 9 кас - Sputnik. Нобелеўскую прэмію па хіміі за 2019 год прысудзілі навукоўцам Джону Гудэнафу, Стэнлі Уітынгхему і Акіра Ёшына за распрацоўку літый-іённых батарэй.
"Літый-іённыя батарэі зрабілі рэвалюцыю ў нашых жыццях і выкарыстоўваюцца паўсюль - ад мабільных тэлефонаў да наўтбукаў і электратранспарту", - растлумачылі свой выбар у Нобелеўскім камітэце.
У пачатку 70-х Уітынгхем распрацаваў першую ў свеце функцыянальную літыевую батарэю. Гудэноф зрабіў яе куды больш магутнай. А Ёшына прыбраў з батарэі ўвесь літый, замяніўшы яго на іёны літыя - батарэя стала бяспечней, і такі акумулятар стала магчымым ужываць у побыце.
На сайце Нобелеўскай прэміі патлумачылі - гэты людзі стварылі свет, які можна "перезарадзіць".
Гэта першы выпадак у ХХІ стагоддзі, калі Нобелеўскую прэмію па хіміі ўручылі адразу тром навукоўцам.