Асноўная місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прыедзе ў Беларусь да 15 кастрычніка

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтрвыбаркам Беларусі
Цэнтрвыбаркам Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусь сачыць за выбарамі прыбудуць назіральнікі ад шэрагу міжнародных і парламенцкіх структур, у ад ліку ад ПАСЕ, СНД, ШАС.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ ў складзе 12 чалавек, у тым ліку кіраўніка, прыбудуць у Беларусь да 15 кастрычніка, паведаміла журналістам у чацвер Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Выбары ў парламент: стаў вядомы "конкурс" на крэсла дэпутата

Выбары ў беларускі парламент пройдуць 7 і 17 лістапада. На гэтым тыдні ўжо прыбыла частка назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ.

"Я не сустракалася з гэтай групай назіральнікаў, гэта больш тэхнічная група, яны і не запытвалі сустрэчу са мной. Плануецца мая сустрэча з асноўнай групай доўгатэрміновых назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ", - сказала Ярмошына.

Паводле яе слоў, ЦВК апавешчаны аб тым, што доўгатэрміновыя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ прыедуць да 15 кастрычніка, ужо падрыхтаваны для іх 12 пасведчанняў. Запланавана сустрэча ў ЦВК. Гэтую місію назіральнікаў ўзначаліць прадстаўнік Нідэрландаў.

У Беларусь сачыць за выбарамі прыбудуць назіральнікі ад шэрагу міжнародных і парламенцкіх структур, у тым ліку ад ПАСЕ, СНД, ШАС.

Стужка навiн
0