Дзяржава возьме парк Чалюскінцаў пад асаблівую абарону

© Sputnik / Валерия БерекчиянДзяржава возьме парк Чалюскінцаў пад асаблівую абарону
Дзяржава возьме парк Чалюскінцаў пад асаблівую абарону - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На тэрыторыі ахоўнай зоны забароняць узводзіць будынкі, а таксама ўсталёўваць вялікія рэкламныя канструкцыі.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Мінкульт зацвердзіў праект ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Парк імя Чалюскінцаў", адпаведная пастанова ведамства апублікавана ў чацвер.

Парк Чалюскінцаў - адзін з найбуйнейшых у сталіцы, ён быў заснаваны яшчэ ў 1928 годзе. Сам парк з'яўляецца часткай гісторыка-культурнай спадчыны. Акрамя гэтага, на яго тэрыторыі знаходзіцца брацкая магіла воінаў Чырвонай арміі.

Сваёй пастановай ад 23 верасня №55 Міністэрства культуры зацвердзіла праект ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Парк імя Чалюскінцаў".

Праект быў створаны з улікам распрацоўкі ахоўных зон Цэнтральнага батанічнага саду, Дзіцячай чыгункі і будынкаў па праспекце Незалежнасці. Усяго плошча зоны ўключае 59,1 гектара.

Згодна з дакументам, на тэрыторыі ахоўнай зоны забароняць узводзіць будынкі, а таксама ўсталёўваць вялікія рэкламныя канструкцыі.

Устаноўлены і дзве зоны рэгулявання забудовы побач з паркам. У першай забараняецца дадаваць паверхі існуючым будынкам, будаваць новыя дамы і будынкі вышэй за 15 метраў. Нельга ля парка будзе размяшчаць і прампрадпрыемствы, а таксама склады і ўсё, што можа павялічыць грузавыя патокі.

У другой зоне рэгулявання таксама нельга рабіць надбудовы або будаваць новыя дамы вышэй за 11 метраў, размяшчаць прадпрыемствы і склады.

Характэрна, што да зацвярджэння ахоўнай зоны Парку Чалюскінцаў каля яго ўжо узведзены вялікі жылы комплекс, які выклікаў ужо на стадыі праектавання неадназначную рэакцыю сярод мінчан. Пад петыцыяй з заклікам забараніць будаўніцтва ЖК падпісаліся амаль 19 тысяч чалавек, адным з асноўных аргументаў было тое, што будынкі парушаюць як ансамбль праспекта Незалежнасці, так і ахоўную зону Дзіцячай чыгункі.

Стужка навiн
0