Мінтранс пацвердзіў палёты Wizz Air з Мінска з вясны 2020 года

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкСамалёт авіякампаніі Wizz Air, архіўнае фота
Самалёт авіякампаніі Wizz Air, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі працягвае весці перамовы для прыходу лоукостаў у абласныя аэрапарты.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Венгерскі авіяперавозчык-лоукостар Wizz Air пачне палёты паміж Мінскам і Будапештам вясной 2020 года, пра гэта міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка паведаміў журналістам у чацвер.

Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь
"Белавія" распавяла, калі за выбар месца ў самалёце трэба будзе заплаціць

"З вясны - Будапешт, іншых напрамкаў пакуль не будзе", - адзначыў Аўраменка, пацвердзіўшы ранейшую інфармацыю аб прыходзе лоўкостараў у Беларусь.

Паводле яго слоў, беларускія ўлады ў цяперашні час працягваюць весці перамовы для прыходу лоукостаў у абласныя аэрапорты.
"Наша мэта - развіццё абласных аэрапортаў, мы паралельна прапрацоўваем з лоукост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты", - дадаў ён.

Адно з асноўных пытанняў абмеркавання паміж бакамі звязана з умовамі, на якіх лоукосты могуць прыйсці ў аэрапорт.

З чаго ўсё пачалося

Wizz Air - адна з найбуйнейшых у свеце авіякампаній-лоукостараў. Яна заснавана больш за 15 гадоў таму, яе слоган - "Зараз усе мы можам лётаць". WizzAir прапануе зніжаныя кошты на квіткі, а працуе галоўным чынам на рынках краін Цэнтральнай Еўропы.

У маі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора заяўляў, што авіякампанія Wizz Air можа пачаць здзяйсняць рэйсы ў аэрапорт Гродна. Ён адзначаў, што Гродна можа стаць прывабным турыстычным рэгіёнам.

Стужка навiн
0