МІНСК, 13 кас - Sputnik. У панядзелак, 14 кастрычніка, у рэспубліцы чакаецца цёплае надвор'е да 23 градусаў цяпла і пераменная воблачнасць, паведамілі ў Белгідрамеце.
Сіноптыкі прагназуюць, што ўначы могуць прайсці дажджы, а днём будзе трымацца сухое надвор'е. У ранішнія гадзіны можа назірацца туман.
Удзень у паўночнай частцы Беларусі чакаецца парывісты вецер, а на астатняй тэрыторыі краіны - слабы паўднёва-заходні. Ноччу тэмпература паветра чакаецца ў межах 7-13 градусаў цяпла.
У панядзелак паветра ў дзённыя гадзіны можа прагрэцца да 18-23 градусаў.
Небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я не прагназуецца.