Рыхтаваць кіраўнікоў для бізнесу будуць і за дзяржкошт

© Sputnik / Алексей ДаничевЧыноўнікі, архіўнае фота
Чыноўнікі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На адукацыю для кіраўнікоў па праграмах МВА (ЕМВА, mini-МВА) хочуць вылучыць сродкі з рэспубліканскага бюджэту.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Распрацоўку механізму сумеснага фінансавання падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў у Беларусі абмеркавалі падчас паседжання Рэспубліканскага савета па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі.

Лукашэнка правёў нараду па развіцці лічбавай сферы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка правёў нараду па развіцці лічбавай сферы

З гэтай ініцыятывай выступіла Міністэрства эканомікі. Адукацыю для кіраўнікоў выбралі самую прэстыжную - па праграмах МВА (ЕМВА, mini-МВА), а аплачваць яе будуць самі навучэнцы і арганізацыі, таксама хочуць вылучыць сродкі з рэспубліканскага бюджэту.

Пры гэтым будзе створана рабочая група пад кіраўніцтвам Мінэканомікі, удзельнікамі якой стануць "усе зацікаўленыя".

Акрамя гэтага, падчас пасяджэння быў ухвалены праект прафесійнага стандарту на від працоўнай дзейнасці "Упраўленне камерцыйнай арганізацыяй". Дакумент павінен быць накіраваны да 25 кастрычніка на зацвярджэнне ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Таксама будзе працягвацца падрыхтоўка асобнага раздзела пра бізнес-адукацыю ў праграмным дакуменце па развіцці сістэмы адукацыі ў Беларусі на 2021-2025 гады. Быў намечаны алгарытм мерапрыемстваў па прыцягненню ў сферу міжнароднай тэхдапамогі і знешніх фінансавых рэсурсаў на сярэднетэрміновую перспектыву.

Таксама саветам была падтрымана прапанова Інстытута бізнесу БДУ аб перайменаванні спецыяльнасці перападрыхтоўкі "Дзелавое адміністраванне" - цяпер яна будзе называцца "Бізнес-адміністрыраванне". Было прапанавана правесці нараду па змесце абноўленай адукацыйнай праграмы.

Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, а таксама міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч. Удзельнікамі выступілі міністр фінансаў Максім Ермаловіч, першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, звыш 30 прадстаўнікоў сферы адукацыі і бізнес-супольнасці.

Стужка навiн
0