"Для буйных НС межаў няма": выратавальнікі трох краін сустрэліся ў Беларусі

© Photo : МЧС БеларусиКіраўнік МНС Беларусі Уладзімір Вашчанка (у цэнтры) на пасяджэнні сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі
Кіраўнік МНС Беларусі Уладзімір Вашчанка (у цэнтры) на пасяджэнні сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Казахстане тэрыторыя настолькі вялікая, што да некаторых пунктаў пажарным трэба дабірацца за 150 кіламетраў. Нягледзячы на такую розніцу ў геаграфіі, беларускім, расійскім і казахскім выратавальнікам ёсць што абмеркаваць.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Сёмае пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць сёння ў Мінску.

"Былі разгледжаны актуальныя пытанні, накіраваныя перш за ўсё на павышэнне эфектыўнасці абароны насельніцтва нашых краін. І, вядома, абароны ўсяго таго, што ствараецца дзякуючы іх працы", - сказаў кіраўнік МНС Беларусі Уладзімір Вашчанка.

Работу з падрастаючым пакаленнем і яго абарону ён назваў адной з прыярытэтных задач.

© Photo : МЧС БеларусиПасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі
Для буйных НС межаў няма: выратавальнікі трох краін сустрэліся ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі

Расіі, Беларусі і Казахстану ёсць што абмеркаваць, вопыт трох краін па многіх пытаннях вельмі розны.

"Тэрыторыя Казахстана адчувальна большая за беларускую. Да некаторых пунктаў нам часам даводзіцца ехаць па 150-200 кіламетраў. Зараз асноўная задача - стварэнне добраахвотных пажарных фарміраванняў у кожным населеным пункце і абсталяванне тэхнікі", - распавёў намеснік кіраўніка МУС Казахстана Юрый Ільін.

Супрацоўніцтва Казахстана з Беларуссю пачалося даўно. Казахскія курсанты праходзяць падрыхтоўку ў нашай рэспубліцы, атрымліваюць званні, а затым працягваюць службу ў сваёй краіне.

Вашчанка са свайго боку адзначыў, што і ў калег з Расіі назапашаны вялікі вопыт, які важна пераняць.

"Палігон расійскіх ратавальнікаў - шыкоўная база. Важны абмен студэнтамі, курсантамі", - адзначыў беларускі міністр.

Міністр РФ па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічэў перакананы - для буйных НС дзяржаўных межаў не існуе.

"Мы павінны ўмець сумесна змагацца з гэтымі сітуацыямі, павінны выпрацоўваць і тактыку, і алгарытм дзеянняў", - распавёў ён на сустрэчы ў Мінску.

Міністр дадаў, што не сорамна вучыцца на чужым вопыце, а не на сваіх памылках.

Стужка навiн
0