МІНСК, 15 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў асноўную задачу падчас прызначэння Юрыя Назаранкі намеснікам міністра ўнутраных спраў - камандуючым унутранымі войскамі ў аўторак.
"Тое, што вы не кіравалі злучэннямі, - не думаю, што гэта вялікі недахоп. Вам не трэба будзе франтамі кіраваць - вам трэба будзе забяспечыць парадак у краіне. Пры неабходнасці, калі прыйдзецца задзейнічаць нашы ўнутраныя войскі", - сказаў Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
На думку беларускага лідара, першачарговая задача - забяспечыць парадак менавіта ўнутры краіны.
"Не дай бог што, мы, людзі ў пагонах, ўсе пойдзем на фронт, калі пагроза будзе звонку", - дадаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Назаранка раней узначальваў адно з элітных падраздзяленняў - Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (СОБР) унутраных войскаў, а гэта "вельмі падрыхтаваны атрад".
"Я добра гэта ведаю, таму што прымаў актыўны ўдзел у яго фармаванні, калі ён толькі зараджаўся. Мы яго шліфавалі, і я спадзяваўся, што гэта будзе вельмі добры калектыў. Я нічога дрэннага не чуў пра дзейнасць СОБРа, толькі станоўчае. Хлопцы заўсёды ў страі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што атрад заўсёды мабілізавалі "для затрымання і нейтралізацыі рознага роду бандзюганаў і іншых".
На яго думку, вопыт камандавання элітным падраздзяленнем, несумненна, спатрэбіцца Юрыю Назаранку пры далейшай службе.