Невядомы за 30 секунд выкраў гравюру Далі з галерэі Сан-Францыска

© PexelsРабаўнік, архіўнае фота
Рабаўнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выкрадальніка захавала камера назірання на вуліцы, аднак сам момант крадзяжу на відэа не трапіў.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Невядомы вынес з галерэі Сан-Францыска гравюру легендарнага мастака Сальвадора Далі, паведамляе тэлеканал ABC7 News. Яму спатрэбілася ўсяго 32 секунды, каб здзейсніць злачынства.

Па дадзеных тэлеканала, выкрадзены твор мастацтва ацэньваецца ў 20 тысяч долараў. Гаворка ідзе пра гравюры "Падпалены жыраф" (у Далі ёсць таксама і аднайменная карціна, напісаная алеем, якая каштуе значна даражэй). У гэтай гравюры ёсць шэраг адбіткаў, так што скрадзены асобнік не адзіны ў свеце (усе адбіткі пранумараваны).

​Паведамляецца, што злодзей увайшоў у галерэю, дзе ідзе выстава работ Далі, узяў гравюру (яе памер 50х65 см) і выйшаў з ёй з будынка, на вуліцы яго захавала камера відэаназірання. На кадрах бачна, што ў мужчыны была саўдзельніца, якая чакала яго ля ўваходу.

Па словах работнікаў галерэі, гравюра была замацаваная на мальберце, але чамусьці там не аказалася замка, у цяперашні час яны высвятляюць, як такое магло адбыцца.

Паліцыя звярнулася да ўсіх, хто можа валодаць якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым злачынстве, паведаміць пра гэта.

Стужка навiн
0