Беларускі блогер Бумага стаў другім па папулярнасці ў рускім YouTube

© Photo : ВКонтакте / Влад БумагаБеларускі блогер Бумага стаў другім па папулярнасці ў рускім YouTube
Беларускі блогер Бумага стаў другім па папулярнасці ў рускім YouTube - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канал А4, які належыць блогеру з Мінска Уладу Бумазе, у верасні сабраў амаль чатыры мільёны карыстацкіх рэакцый: каментароў і лайкаў.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Беларускі блогер Улад Бумага стаў другім па папулярнасці сярод усіх рускамоўных YouTube-блогераў. Пра гэта сведчаць дадзеныя рэйтынгу, складзенага аналітыкамі сэрвісу Brand Analytics.

Блогер Улад Бумага - Sputnik Беларусь
Больш за 10 млн: беларускі блогер атрымаў "Брыльянтавую кнопку" ад YouTube

Сэрвіс Brand Analytics агучыў топ-20 самых папулярных блогераў на відэа-платформе YouTube у верасні, прааналізаваўшы больш за 130 мільёнаў публікацый у рускамоўным сегменце: другі радок рэйтынгу займае блог А4, які вядзе беларус Улад Бумага.

Топ заснаваны на метрыцы ўцягнутасці і ўлічвае ўсе рэакцыі карыстальнікаў: і лайкі, і каментары. Улік гэтых крытэрыяў вымярае рэальную цікавасць да канала ў сетцы (гэта адрознівае топ ад тых, што адштурхваюцца ад колькасці падпісчыкаў - яны могуць быць "накручаныя").

Першае месца ў топ-20 дасталася каналу Wylsacom, канал "аб тэхналогіях і жыцці ў нагу з часам". Ён сабраў рэкордную колькасць каментароў - 2,3 мільёна, а таксама 3,8 мільёна лайкаў.

Згаданы А4 сабраў 3,8 мільёна карыстацкіх рэакцый у суме. На трэцяй пазіцыі размясціўся канал Аід [VyacheslavOO] з гульнявымі відэа. Ён у верасні атрымаў 3,1 мільёна каментароў і адзнак "падабаецца".

Улад Бумага нарадзіўся ў Мінску ў 1996 годзе, а свой канал заснаваў у лістападзе 2014 года. Адным з першых папулярных ролікаў блогера стала відэа "24 гадзіны ў батутным цэнтры", якое паглядзелі больш за 10 мільёнаў разоў; цяпер на яго YouTube-канал падпісана больш 11,7 мільёна чалавек.

У сярэдзіне жніўня блогер атрымаў прэстыжную ўзнагароду ад карпарацыі YouTube: "Брыльянтавую кнопку", якой узнагароджваюцца каналы з колькасцю падпісантаў больш за 10 мільёнаў.

Стужка навiн
0