Лукашэнка змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкЛукашэнка змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна
Лукашэнка змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У адпаведнасці з указам землі каля Нацыянальнага аэрапорта ўвойдуць у склад Кастрычніцкага раёна сталіцы.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Межы Мінска і Смалявіцкага раёна змяняецца з 1 студзеня 2020 года, адпаведны ўказ №378 падпісаў 14 кастрычніка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Рамонтныя працы - Sputnik Беларусь
Першае транспартнае кальцо дабудуюць у Мінску ў 2021 годзе

У мяжу беларускай сталіцы былі ўключаныя ўчасткі Смалявіцкага раёна (Мінская вобласць) агульнай плошчай 321,56 гектараў. Землі 14 юрыдычных асоб увойдуць у Кастрычніцкі раён Мінска. Сярод іх участкі, якія належаць: ЗП "Штотц Агра-Сэрвіс", прыватнае прадпрыемства "Бацькоуская Ніва", РУП "МО БЧ", КУП "Мінскаблдарбуд", РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", ЗАТ "Інвестыцыйнае фінансаванне", ЗТАА "ААІ Лагістык Парк", ААТ "Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407", ВРУП "Мінскаблгаз", РУП "Белтэлекам", РУП "Мінскэнерга", РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", ДЛГУ "Смалявіцкі лясгас", ДУ "Аб'яднанне Мінскмеліяводгас".

Рашэнне было прынята ў мэтах комплекснага развіцця тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, адзначаецца ў дакуменце.

Рэалізацыя ўказа даручана Мінскаму гарвыканкаму, Мінскаму аблвыканкаму, Смалявіцкаму райвыканкаму, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці.

Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Раней межы Мінска і Смалявіцкага раёна мяняліся ў маі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №194. Тады да сталіцы адышлі плошчы РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" і дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас" (147,51 і 10,93 гектараў адпаведна). Яны таксама далучаны да Кастрычніцкага раёна сталіцы. Змены былі праведзены для рэалізацыі праекта будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Стужка навiн
0